Blog / Zbieh
У адной далёкай-далёкай Ґаляндыі жыве адзін ці то фатоґраф, ці то не фатоґраф Хэрт Рытвельд. Аднім ці то сонечным, ці то ня сонечным днём вырашыў ён паставіць свой фоцік ці то на зямлю, ці то проста на што-небудзь плоскае. Паставіў, уключыў таймер на дзьве сэкунды, націснуў спуск - і пабег так хутка, як толькі мог. Так, ці зусім інакш, але нарадзіўся адзін з самых арыгінальных спосабаў сэлф-мэйд фатаздымкаў.
|
|
|
|
|
|